Вытворчыя траўмы: хто вінаваты?
На Берасцейшчыне, у Столінскім раёне, праходзяць мерапрыемствы па прафілактыцы парушэнняў аховы працы і бяспекі рабочых. За 9 месяцаў бягучага года ў раёне адбылося 7 няшчасных выпадкаў на прадпрыемстве, ў выніку чаго загінула двое рабочых. Усе здарэнні адбыліся ў аграрным сектары.
Інспектар аховы працы Святлана Калініна адзначыла, што, на жаль, працоўныя самі грэбліва ставяцца да правіл:
– Асноўнае – гэта невыкананне правілаў тэхнікі бяспекі самімі работнікамі. У нас таксама наглядаецца рост нясчасных выпадкаў, траўмаў на вытворчасці. Мы, калі аналізуем калектыўную дамову, звярнулі ўвагу на тое, што не ўсе арганізацыі ўключаюць у раздзелы калектыўнай дамовы пытанні арганізацыі харчавання для работнікаў.
Па ўсім 7 здарэння праведзеныя разбіральніцтвы. Выяўлены чатыры прычыны: неадэкватныя паводзіны жывёлы, невыкананне абавязкаў па ахове працы, парушэнне пацярпелым патрабаванняў лакальных нарматыўных прававых актаў ды парушэнне правіл дарожнага руху.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота urist-femida.com.ua