Выжыла пасля 44-х дзён пад апаратам ШВЛ
Полацкія медыкі выратавалі жыццё 67-гадовай пацыенткі з COVID-19: жанчына ляжала ў лякарні 79 дзён, 44 з іх – пад апаратам ШВЛ.
Гісторыю, якую лекары называюць унікальнай для Беларусі, распавядаюць «Віцебскія вести».
Пасля дзевяці курсаў антыбіётыкаў і доўгага часу пад наркозам у штучнай коме, жанчына была вельмі слабой. Ёй прызначылі масаж, фізкультуру, дыхальную гімнастыку. Важным фактарам вылячэння лекарка лічыць сілу волі пацыенткі. Калі чалавек унутрана здаецца, хвароба можа не адступіць, а калі змагаецца – уключаюцца дадатковыя рэзервы арганізма.
Цяпер Галіна Рубанава дома і можа хадзіць, няхай і з цяжкасцю. Яна сама назвала сваё выздараўленне цудам.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: vitvesti.by