Вызначаная дата суда па справе сына Анатоля Лябедзькі
19 гадоў таму

Працэс супраць Арцёма Лябедзькі ў Менскім гарадскім судзе будзе весці Яўген Пісарэвіч. Суд пачнецца 21 жніўня, паведамляе «Вясна». Арцёму Лябедзьку інкрымінуюць «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання».
Арцёма Лябедзьку затрымалі ў канцы сакавіка і змясьцілі на 15 сутак на Акрэсціна. Аднак пасля яшчэ аднаго такога ж тэрміну Лябедзьку-малодшага на волю не выпусцілі, а перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Неўзабаве стала вядома, што Арцёма Лябедзьку абвінавачваюць у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці праз данаты, за гэта яму пагражае да 8 гадоў зняволення.
Беларускае Радыё Рацыя
