Вызначаны парадак «бязвізу» на Берасцейшчыне і Гарадзеншчыне



Урадам зацверджана палажэнне аб парадку наведвання грамадзянамі турысцка-рэкрэацыйнай зоны „Берасце” або адмысловага турысцка-рэкрэацыйнага парку „Аўгустоўскі канал” і прылеглых да яго тэрыторый. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў №1017 ад 28 снежня 2017 года, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Паводле палажэння, замежным турыстам трэба мець пры сабе пашпарт або дакумент, які яго замяняе, а таксама дакумент на права наведвання «бязвізавых» зонаў. Для атрымання такога дакументу неабходна замовіць тур ад аператара, сертыфікаванага ў Беларусі.

У дакуменце на права наведвання агаворваецца дакладны тэрмін знаходжання турыста ў Беларусі, але ў тураператара можна дакупіць турыстычныя паслугі (сумарна не больш за 10 дзён).

Калі турыст затрымаецца праз надзвычайныя абставіны ён ці яго прадстаўнік мусіць звярнуцца ў бліжэйшы орган унутраных спраў і папрасіць працягнуць тэрмін знаходжання.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2018 года.

belta.by