Вызначаны сцэнар мітынгу, які адбудзецца прыканцы „Чарнобыльскага шляху”
На чарговым паседжанні аргкамітэту „Чарнобыльскага шляху -2018” у Менску вызначаны сцэнар мітынгу, які пройдзе пасля шэсця ў дазволеным фармаце каля Чарнобыльскай капліцы, – распавёў сябра аргкамітэту, сустрашыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.
– На гэты мітынг запрошаны прадстаўнікі ўсіх асноўных хрысціянскіх канфесій. Будуць выступы эколагаў, ліквідатараў і прадстаўнікоў арганізатараў. Скончыцца мітынг спяваннем гімна “Магутны Божа”, запальваннем свечак і ўскладаннем кветак да крыжа і памятнага знаку. Акрамя гэтага мы вырашылі працягнуць збор сродкаў і заклікаем ахвяраваць на правядзенне “Чарнобыльскага шляху” на платформе талака.бый. І акрамя гэтага “Чарнобыльскі шлях” сёлета будзе пачаткам “Астравецкага шляху”.
Дваццаць шостага дня кожнага месца ў гарадах, якія знаходзяцца паміж Менскам і Астраўцом, плануецца праводзіць мітынгі, пікеты, круглыя сталы і збор подпісаў за тое, каб была зачынена Астравецкая АЭС.
26 траўня розныя мерапрыемствы з гэтым патрабаваннем запланаваныя ў Заслаўі, потым у Радашковічах, Маладэчне, Вілейцы, Смаргоні, Ашмянах. І завершыцца гэтая кампанія 26 лістапада, у Астраўцы, – распавёў Павел Севярынец.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя