Вызвалены ад пасады старшыня канцэрна „Беллегпрам”



Вызвалены ад пасады старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці („Беллегпрам”) Мікалай Яфімчык.

Пастанова ўрада ад 20 сакавіка № 182 „Аб вызваленні М.В. Яфімчыка” ўключаная сёння ў Нацыянальны рэестр прававых актаў.

Яфімчык быў прызначаны на пасаду ў сакавіку 2014 года, да гэтага ён займаў пасаду генеральнага дырэктара ААТ „Купалiнка” (Салігорск).

Яго папярэднік на пасадзе кіраўніка канцэрна Міхаіл Сучкоў, затрыманы незадоўга да прызначэння Яфімчыка, 17 чэрвеня 2016 года быў прызнаны вінаватым ў карупцыйным злачынстве і асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Паводле версіі следства, Сучкоў, які прапрацаваў на пасадзе кіраўніка „Беллегпрама” крыху больш за год, меў намер атрымаць 1 млн еўра ад кампаніі, інтарэсы якой ён лабіраваў пры правядзенні тэндару. Сума кантракту павінна была скласці амаль 17 млн еўра. Факту перадачы грошай праваахоўнікі не зафіксавалі, а сам Сучкоў катэгарычна адмаўляў сваю віну.

belapan.by