Вызвалены відэаблогер Максім Філіповіч
Гомельскага відэаблогера Максіма Філіповіча выпусцілі з ізалятара. Міліцыянты зрабілі ўсё, каб сарваць сустрэчу чалавека, які стаў вядомым дзякуючы відэасюжэтам пра Дэкрэт „Аб дармаедстве”.
Максім Філіповіч: – Прабачце, аддышка. Я з 14 сакавіка знаходзіўся ў ізалятары і троху пакурыў там. Цяпер зноў не буду, мне гэта не будзе цяжка. Але ў ізалятары пакурыў, дык з’явілася аддышка. Я быў у інфармацыйнай ізаляцыі. Акрамя Гомель ФМ у камеры нічога не гучала. Таму, акрамя іхняй інфармацыі, больш нічога не ведаю. Падчас адбывання пакарання атрымаў толькі чатыры лісты. Аднак па выхадзе з ІЧУ мне далі цэлы пакунак лістоў. Я іх яшчэ не глядзеў.
Максіма Філіповіча сустракаюць бацькі.
Блогер Максім Філіповіч і ягоная жонка Юлія.
Пасля ІЧУ Максіма Філіповіча вывезлі ў РУУС Савецкага раёну, а потым адвезлі дамоў. Аднак блогер усё роўна прыехаў на ровары да ІЧУ, дзе яго чакалі сваякі і знаёмыя
Маці блогера Эла гаворыць, што ў шоку ад таго, як людзям не давалі сустрэць Максіма.
– Што тут страшнага, калі б яго сустрэлі?! Няўжо цяжка было сказаць маці, дзе знаходзіцца яе сын. Як назваць гэтых людзей?
Бард Вальжына Цярэшчанка гаворыць, што выйшла ў краму, калі даведалася, што Максіма выпускаюць.
– Выйшла з крамы і даведалася, што Максіма выпускаюць. Вось так і прыехала сюды пад ІЧУ з пакупкамі.
Максім Філіповіч, нягледзячы на 23 сутак арышта, выглядае бадзёрым і аптымістычна глядзіць у будучыню. Спыняць сваю блогерскую дзейнасць ён не збіраецца.
Цалкам сюжэт у гукавым фармаце: