Вызвалілі Паўла Мажэйку, якога затрымлівалі за карціну Пушкіна



Грамадскага дзеяча і журналіста з Гародні Паўла Мажэйку выпусцілі з гарадзенскай турмы 29 сакавіка. Яго затрымлівалі на 72 гадзіны за карціну на выставе, якая па меркаванні пракуратуры «рэабілітавала і апраўдвала нацызм», піша Радыё Свабода.

Адпусцілі з фармулёўкай «няма падставаў для далейшага знаходжання пад вартай».

Паведамлялася, што Генпракуратура 26 сакавіка завяла крымінальную справу на Паўла Мажэйку, а таксама на аўтара карціны Алеся Пушкіна, за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму».

На карціне быў партрэт удзельніка антыбальшавіцкага пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара, якому падчас вайны закідалі супрацоўніцтва з нацыстамі, а пасля 1944 года забойствы міліцыянераў і савецкіх актывістаў.