“Я абвесціў сухую бестэрміновую галадоўку…”



Праваабарончы сайт “Берасцейская вясна” апублікаваў ліст Мікалая Бельчука, які трымае галадоўку ў СІЗА №7 Берасця, да сваякоў.

img_131120162

Адбылося гэта адразу пасля сустрэчы сям’і Бельчукоў з прадстаўнікамі ізалятара, дзе яны разам з адвакаткай і праваабаронцамі спрабавалі высветліць стан здароўя сваяка і перадаць прашэнне пра перавод у шпіталь. Гаворыць Іван Бяльчук, бацька Мікалая:

– Які яго стан? Ён ледзь ішоў! Палівалі халоднай вадой – у яго лісце пра гэта напісана. Усіх выгналі на прагулку, а яго – на працу. І сказалі, каб больш натоўпам не хадзілі сюды, бо гэта нападам будзе лічыцца.

Герой гісторыі са стралянінай пад Маларытай Мікалай Бяльчук ужо амаль два тыдні трымае сухую галадоўку на знак пратэсту супраць абвінавачванняў “у гвалце ў дачыненні да міліцыянтаў”. У лістах ён апісвае падрабязнасці таго, што з ім адбываецца. Суд над ім запланаваны напрыканцы лістапада. “Ці дажыве ён да даты суда – невядома,” – скардзяцца сваякі.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя