„Яблычная правакацыя” супраць Паліны Шарэнды-Панасюк
Для Паліны Шарэнды-Панасюк зноў не ўзялі прадуктовую перадачу.
Як паведаміў муж Паліны Андрэй Шарэнда, сваякі занеслі перадачу яшчэ з раніцы ў Гомельскае СІЗА, ім сказалі, што перадаць можна. Пакуль дайшла чарга, аказалася, нельга:
– Гэты раз было ўвогуле цынічна. Яны без чаргі неяк сунулі. Цёткі прыйшлі перадачы перадаваць, ім сказалі, што можна. Пакуль стаялі ў чарзе, якая там была, і ўжо ўсё, аказалася, што вага забітая. І яны нават не бачылі таго чалавека, хто перадаў гэтыя яблыкі. Тут неяк з чорнага хода прыцягнулі.
Паліна адмовілася ад яблык. Паводле Андрэя Шарэнды, гэта звычайная правакацыя, каб Паліна не магла атрымаць свежыя прадукты. Таго, хто прынёс у верасні 30 -кілаграмовы мех падгнілых яблыкаў, яны так і не знайшлі.
Беларускае Радыё Рацыя