Ядвіга Малашчанка адмовілася вучыцца на расейскай мове
Пытанне навучання дзвюх дзяўчынак з Баранавічаў, Ядвігі Малашчанкі і Алісы Філіпчык, на беларускай мове ў гімназіі № 4 пакуль да канца не вырашанае.
Кажа мама Ядвігі, Таццяна Малашчанка:
– Дзякуй, што Радыё Рацыя падало інфармацыю пра Гародню. Я адразу натхнілася, мы падалі заяву па новай. А яны нам не тэлефануюць. Я падыходжу, мне кажуць: “Рыхтуем Вам адказ”. Адбылася добрая (пакуль што добрая) гутарка, мне сказалі, што будуць тэлефанаваць у Гародню і цікавіцца, як яны зрабілі.
Маці Ядвігі, Таццяна Малашчанка спадзяецца, што кампрамісны варыянт будзе знойдзены.
Калі дзяўчынкі беларускую і рускую мовы будуць вучыць у рускамоўным 5 “А”класе, астатнія прадметы – асобна па-беларуску.
Ядвіга Малашчанка катэгарычна адмовілася вучыцца на расейскай мове.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя