Ператрус у кватэры Ягора Марціновіча і Адар’і Гуштын скончаны (абноўлена)
Ператрус у кватэры Ягора Марціновіча і Адар’і Гуштын скончаны. Ён не затрыманы, але не можа нічога каментаваць, бо знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
Ператрус праводзіўся ў рамках крымінальнай справы, але не быў звязаны з „Нашай Нівай”.
Жонка Ягора, Адар’я Гуштын, — журналістка tut.by , на які ўчора абрынуўся ўдар.
***
Галоўны рэдактар сайта „Наша Ніва” (nn.by) Ягор Марціновіч са спасылкай на суседзяў паведаміў у „Фэйсбуку” пра магчымую падрыхтоўку штурму яго кватэры сілавікамі. Там ён пражывае з жонкай — журналісткай партала tut.by Адар`яй Гуштын.
„Барабанілі ў дзверы, суседцы заляпілі вочка ў дзвярах”, — напісаў Марціновіч.
Ён заявіў БелаПАН, што знаходзіцца не дома і адправіцца туды, калі дачакаецца прыезду адваката.
Не выключана, што цікавасць сілавікоў звязаная з крымінальнай справай, распачатай 18 мая ў дачыненні да tut.by.