Ягор Сурскі расказаў на „Мове Нанова” пра „чарніла”



Самым дасяжным у фінансавым плане са спірытусовых напояў для беларусаў ў пасляваенны час з’яўляецца пладова-ягаднае віно, празванае ў народзе “чарнілам”.

charnila-7

На чарговыя заняткі курсаў “Мова нанова” ў Менску запрасілі ў якасці госця калекцыянера такіх трункаў Ягора Сурскага.

– Маю такое хобі. І я так зразумеў, што яно можа з’яўляцца надзвычай беларускім і вельмі беларускім. Калекцыянаванне пладова-ягаднага віна, або таннага віна, або “чарніла”, як яшчэ называюць. Я гэтым займаюся ўжо на працягу 10 год. І сам нават не чакаў, што ў маёй калекцыі могуць з’явіцца, напрыклад, “чарніла” 1967 году, гэта самае старое, што сапраўды гэтая тэма аказалася неабсяжнай.

15095037

Назвы папулярных у народзе пладова-ягадных вінаў у Беларусі становяцца фальклорнай з’явай. Так, мацаванае віно “Крыжачок” яго аматары паміж сабой часам называюць “Танец смерці”.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.