Як адбываецца вакцынацыя ад каронавірусу ў ЗША



Каронавірусная інфекцыя ў ЗША застаецца тэмай адной з найбольш важных. Жыхары паўночных штатаў ужо пачалі прышчапляцца ангельскай вакцынай, але справа не ідзе гэтак хутка. Вакцына для жыхароў ЗША – дармовая.  

Пра  вакцынацыю падчас пандэміі ў Штаце Юта, які знаходзіцца ў горным рэгіёне, кажа тамтэйшая жыхарка, беларуска Сняжана Асабіна:

–  У першую чаргу  яе атрымліваюць медыцынскія работнікі і сталыя людзі ў хоспісах, якія, напрыклад, хворыя на рак ці яшчэ якія сур’ёзныя хваробы. Пасля будуць прышчапляць перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту, а пасля толькі чарга дойдзе да астатніх. Але я чула, што дзяцей прышчапляць не будуць, таму што гэта можа паўплываць на іх генетыку ў будучыні і  ёсць засцярога, што  гэта для дзяцей вельмі небяспечна.

Для параўнання з Беларуссю, амерыканцы і цяпер у Штаце Юта на вуліцы і крамах працягваюць хадзіць у масках,  але строгага кантролю і абмежавання свабодаў перамяшчэння няма, – кажа Сняжана Асабіна.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя