Як адраджаць і захоўваць беларускамоўную прастору
Як сёння беларускамоўным бараніць сваю прастору распавядаў у сталічнай “Арт-сядзібе” грамадскі актывіст Ігар Случак:
– Для таго, каб беларускай мовы было болей, нельга толькі казаць на кухні ці паміж сабой, што наша беларуская мова гаротная, памірае і знікнуць ёй пара. Калі ёсць праблема, трэба пісаць у тыя ўстановы, якія могуць гэтую праблему вырашыць. Бо ў большасці выпадкаў чыноўнікі і іншыя службоўцы – не беларусафобы. Яны нармальныя людзі. Калі прыходзіць тысяча ці сто зваротаў з патрабаваннем беларускай мовы ў Нацыянальным аэрапорце, то яны кажуць, ну вось, раз “народ хочэт” то няхай “палучыт“.
Ігар Случак паслядоўна дамагаецца ад беларускіх уладаў выканання моўнага заканадаўства, якое гарантуе паўнавартаснае ўжыванне беларускай мовы ва ўсіх аспектах сучаснага жыцця краіны.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч. Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара