Як апісвалі маёмасць у Сяргея Пятрухіна
У Берасці працягваецца ціск на блогера Сяргея Пятрухіна. 20 жніўня зноў апісвалі яго маёмасць.
Да грамадскага дзеяча прыходзілі судовыя выканаўцы. Дзеянні адбываліся ў межах крымінальнай справы. Актывіст распавёў пра тое, як усё адбывалася:
– Прыйшлі да мяне дзве прыгожыя дзяўчыны і апісалі маёмасць, усяго пяць рэчаў на 165 рублёў. Я так здзівіўся, думаю, штосьці мала. Прыязджаюць потым, апісваюць кухню, камоду, прас. Увогуле такое ўражанне, што гэта нейкія крыхаборы, ці гэта нейкая камерцыйная арганізацыя, абы набраць там чагосьці і як-небудзь прадаць.
Судом Ленінскага раёна горада Берасця Сяргею Пятрухіну быў прысуджаны штраф у памеры 360 базавых велічыняў або 7500 рублёў. Пацярпелымі па крымінальнай справе апынуліся супрацоўнікі праваахоўных органаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце