Як ажывіць мясцовае самакіраванне?



Два гады таму ў Пінску новаабраны гарадскі Савет дэпутатаў прыняў рашэнне па актывізацыі мясцовага самакіравання. Літаральна за некалькі тыдняў утварылася ажно сем Камітэтаў тэрытарыяльнага самакіравання, якія падзялілі горад па мікрараёнах. У выніку актывізаваць грамадзянскую супольнасць не атрымалася.

Дэпутацкі корпус меў спадзяванні, што ініцыятыўныя жыхары праявяць сабе, магчыма, нават грамадскія актывісты. Надзеі не спраўдзіліся. Сябра Партыі БНФ, экс-кандыдат у дэпутаты Берасцейскага абласнога Савета ад Пінска Андрэй Кахнюк кажа, што каб развіваліся Камітэты самакіравання, у грамадстве павінна быць згода, а не радыкальна розныя пазіцыі:

– Мясцовае самакіраванне мае на ўвазе хаця б мінімальны дыялог з уладай.  

На думку актывіста, пытанне пра развіццё самакіравання заўжды актуальнае, але пра гэта трэба не проста дэклараваць, а рэальна працаваць.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя