Як бараніць моўныя правы?



Як бараніць моўныя правы? Такую тэму абмеркавалі ў Берасці на новай пляцоўцы на курсах „Мова Нанова”. Мерапрыемства адбылося ў прасторы „Грунтоўня”.

Адзін з галоўных гасцей сустрэчы, юрыст Ігар Случак адзначыў, што гэта абмен досведаў па адстойванні права на ўжыванне беларускай мовы:

– Мне вельмі прыемна падзяліцца ведамі, якія мы назбіралі з іншымі людзьмі, каб людзі маглі бараніць беларускую мову, бараніць свае правы. Распавесці пра той стан беларускай мовы, які зараз існуе ў краіне. Каб людзі разумелі рэальную сітуацыю і сваімі сіламі маглі ўплываць на яе змяненні. Каб беларуская мова мела такі ж самы роўны статус, як і руская мова, як таго патрабуе Канстытуцыя.

Наступныя заняткі курсаў „Мова Нанова” ў Берасці адбудуцца ў панядзелак, 22 кастрычніка. Памяшканне знаходзіцца па адрасе: плошча Свабоды, 18/1.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце