Як беларусам пазбавіцца ад стэрэатыпаў?



Стэрэатыпы грамадства часта перашкаджаюць рэалізацыі правоў і магчымасцяў уразлівых груп.

Антыдыскрымінацыйныя тэндэнцыі ў беларускім грамадстве падчас інтэрактыўнай гульні „Крок наперад” агучыла прадстаўніца праваабарончай арганізацыі Human Constanta Наста Лойка:

– Канешне пэўныя працэсы ідуць, але не хапае нармальнага заканадаўчага рэгулявання. Гэта становіцца ўсё больш відавочна і вельмі шкада, што профільнага закону ў Беларусі дагэтуль няма. Таксама, каб сама дзяржава не выступала ў якасці тых, хто дыскрымінуе людзей, напрыклад, паводле нацыянальнай прыкметы, або рэлігійнай. Тут патрабуецца цэлы комплекс мер і разуменне таго, што ўсе людзі ўнікальныя і асаблівыя, а некаторыя групы трэба дадаткова падтрымліваць.  

Для пабудовы дэмакратычнага грамадства важна ўмець адчуць сябе на месцы іншых людзей, падумаць пра адрозненні і прыроду нашых правоў, прывілеяў і магчымасцяў.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск