Як беларуская дыяспара Бруселя салідарызуецца з палітвязнямі?
Лісты салідарнасці, дапамога сем’ям палітвязняў і пікеты каля адміністрацыйных будынкаў – так выглядаюць салідарныя дзеянні ў беларускай дыяспары ў Бруселі (Бельгія).
Падрабязней распавяла „Госця Рацыі”, беларуска Марына Леваценка ў гутарцы з Алісай Поль:
– Зараз такое часовае зацішша, але тыя справы, якія мы пачалі рабіць, мы так і робім. Мы пішам лісты палітвязням, віншуем кожнага з днём нараджэння, гэта мы рабілі і робім заўсёды. Мы таксама ўдзельнічаем у іншых праектах.
РР: Ці даходзяць гэтыя лісты да беларускіх палітвязняў?
– Лістоў мы адпраўляем вельмі шмат, кожны месяц, дзесьці каля 40-50 лістоў. Зваротных лістоў мы атрымалі вельмі-вельмі мала. Мы атрымалі ад Сяргея Ціханоўскага ліст зваротны, ад Вольгі Класкоўскай ліст зваротны, а таксама яшчэ ад двух палітвязняў. Мы атрымалі зваротныя лісты, якія прыйшлі праз тры месяцы пасля віншавання. Хацелася б больш лістоў атрымліваць, але мы ўсё роўна не спыняемся і пішам гэтыя лісты далей.
РР: Што вам пішуць палітвязні, якую інфармацыю паведамляюць?
– Гэта кароткія лісты на нашы віншаванні. Мы звычайна адпраўляем ім віншавальныя паштоўкі з днём нараджэння. Тлумачым, што мы не забываемся, робім такія віншавальныя акцыі, віншуем кожнага, зачытваем прозвішчы. Запісваем відэа, потым гэтыя відэа рассылаем па ўсім медыя. Часамі з’яўляецца радня, нас дзякуюць. Яны пішуць, што ім вельмі прыемна атрымліваць падтрымку ад беларусаў замежжа. Яны адчуваюць, што не адны, дзякуюць.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларуска Марына Леваценка дадала, што пакуль што не адбываецца буйных акцый салідарнасці. Дыяспара вызначаецца з новым планам працы на бліжэйшыя месяцы.
Беларускае Радыё Рацыя