Як беларуская дыяспара ў Шчэціне памагае людзям?



Акцыя ў Шчэціне. Архіўны здымак

Дапамога з легалізацыяй і бытавымі пытаннямі, напісанне зваротаў, арганізацыя штонядзельных акцый. І гэта далёка не поўны спіс актыўнасцяў, якімі зараз занятыя прадстаўнікі беларускай ініцыятывы Szczecin646, – распавяла адміністратар чата ў тэлеграм Шчэцін 646 спадарыня Таццяна:

— Памагаем людзям, якія да нас звяртаюцца з просьбай аб тым, каб да памагчы. І гэта розныя кірункі, мы памагаем тым, што ходзім, я і мая яшчэ адна прыяцелька, ходзім з людзьмі па розных інстанцыях, памагаем ім пісаць розныя лісты.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Апошняя акцыя ініцыятывы Шчэцін646 – гэта ўшанаванне памяці Слуцкага збройнага чыну. Далучыцца да такіх мерапрыемстваў можна праз спецыяльна створаны чат у тэлеграм.

Беларускае Радыё Рацыя