Як беларусы ставяцца да павышэння тарыфаў на ЖКП ?
Камуналка даражэе. Павышэнне тарыфаў на камунальныя паслугі з’яўляецца адной з умоваў фінансавых міжнародных арганізацыяў, куды Беларусь звярнулася па крэдыты. Жыхары Берасця і Бярозы, якім задавалася пытанне, як вы ставіцеся да павышэння жыллёва-камунальных тарыфаў, дружна адказалі: не. Па-першае, паслугі няякасныя, па-другое, у людзей няма грошай для аплаты паслугаў па новых расцэнках.
— Вядома не нармальна. У каго заробкі большыя, тым нічога, а мы, пенсіянеры, атрымліваеш грашы. У мяне два з паловай мільёны пенсія. Вядома, гэта цяжка.
— Я не згодзен, што камунальныя паслугі трэба павышаць менавіта цяпер. Народ і так у цяжкім стане. А да гэтага яшчэ і цэны растуць на прадукты і на лекі і на іншае і гэта будзе вельмі цяжка.
— Грошай і так няма і плацім мы і цяпер многа. За 2-пакаёвую я заплаціла 460 000 пры пенсіі ў два мільёны.
— Я разумею, што усё лопаецца ў швах і гэта трэба, але пры сённяшніх нашых даходах — гэта рызыкоўна.
На думку людзей, цяперашняя якасць паслугаў аплачваецца на 80-90%.
Беларускае Радыё Рацыя