Як беларусы ставяцца да пенсійнай рэформы?
Стаўленне да пенсійнай рэформы і ўказу аб сацыяльным забеспячэнні. Пра гэта спыталі ў жыхароў Баранавічаў актывісты прафсаюза РЭП, якія правялі ананімнае анкетаванне. На пытанні адказалі 30 чалавек.
„Яны выказалі негатыўнае стаўленне да павелічэння пенсійнага ўзросту і павелічэння страхавога стажу з 5 да 20 гадоў”, – кажа адзін з актывістаў Рыгор Грык:
– З пенсіі прыбрана служба ў войску, вучоба, калі жанчына знаходзіцца па нагляду за дзецьмі. Шмат моладзі адгукалася, ніхто не адмовіў, усе лічаць, што гэта незаконны ўказ.
Паводле Рыгора Грыка, анкеты адпраўлены ў сталічны офіс прафсаюза РЭП. Менавіта гэты прафсаюз даследуе грамадскае меркаванне адносна пенсійнай рэформы і анкетуе людзей рознага полу, ўзросту і сацыяльнага статусу па ўсёй Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя