Як Берасце адзначыць Дзень Волі?
Адзначыць разам 100-гадовы юбілей з моманту стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі заклікаюць прадстаўнікі арганізацыйнага камітэта ў Берасці. Гасцей чакае мітынг, выступы музычных гуртоў, праца пляцовак для знаёмства з грамадскімі арганізацыямі і рамеснікамі ды фотазона. Пра гэта распавёў старшыня берасцейскай абласной арганізацыі партыі БНФ Зміцер Шыманскі:
– Мерапрыемства мае фестывальны фармат. Гэта азначае, што ў нас будзе галоўная сцэна і некалькі пляцовак з разнастайнымі відамі актыўнасці для розных мэтавых аўдыторый. Найперш гэта сцэна, на якой адбудзецца святочны, урачысты мітынг, дзе выступяць палітыкі, грамадскія дзеячы, паэты. Пасля гэтага адбудзецца канцэрт вядомых у Беларусі гуртоў. Паралельна з гэтым будуць адбывацца розныя віды актыўнасці.
Дзень Волі ў Берасці адбудзецца 25 сакавіка на плошчы Свабоды. Пачатак святкавання запланаваны на 12:00.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота virtualbrest.by