Як БХД адзначыць Кастрычніцкі пераварот?
Хрысціянскія дэмакраты Берасця пачалі збор подпісаў за перайменаванне вуліцы Дзяржынскага ў вуліцу ксяндза Пятра Татарыновіча. З гэткай ініцыятывай выступіла кіраўніцтва аргкамітэта па стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, а агучыў яго сустаршыня БХД Павел Севярынец падчас сустрэчы з актывістамі ў Берасці:
– Па ўсёй краіне мы спрабуем адзначыць стагоддзе Кастрычніцкага перавароту. У кожным горадзе мы выбіраем вуліцу альбо крывавага камуністычнага ката, альбо лідара камуністычных дзяржаў, камуністычнай ідэалогіі – Маркса, Леніна, Фідэля Кастра і інш., – і патрабуем іх перайменаваць, таму збіраем подпісы за перайменаванне ў гонар дзеячаў хрысціянскай дэмакратыі альбо мясцовых хрысціянскіх дзеячаў. Гэта такі адказ крывавай рэвалюцыі.
Беларускі каталіцкі святар, царкоўны дзеяч, перакладчык і публіцыст. Ён быў прыхільнікам беларусізацыі царкоўнага жыцця. У 1936 годзе ў Мядзведзічах Ляхавіцкага раёна пабудаваў Беларускі дом, які перадаў Беларускаму інстытуту гаспадаркі і культуры.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце