Як дабрацца з Гародні да Беластока?



Некалькі рэйсавых і дзясяткі заказных. Гэта колькасць аўтобусаў і маршрутак з Гародні ў Беласток. Нягледзячы на складанасці з атрыманнем візаў, страхоўкамі ды чэргамі на мяжы, лічба ахвочых прыязджаць у суседнюю краіну не спадае. А гэта цягне за сабой і шырокую прапанову агульнага транспарту.

– Аўтобусы ходзяць з 10-й раніцы праз кожную гадзіну ад аўтавакзала і чыгуначнага вакзала. У асноўным да абеда лепш ходзяць, калі з Гародні. Некаторыя бяруць камплект пасажыраў, едуць у Беласток па закупы і з той жа колькасцю пасажыраў вяртаюцца.

Транспартныя фірмы прапануюць кліентам зніжкавыя акцыі. Напрыклад шостая паездка бясплатная. Аднак збіраючыся з Беластоку да Гародні варта раней купіць квіток кажуць у касе Biacomex.

– Найчасцей ходзяць беларускія мікрааўтобусы. Часам трэба загадзя купіць білет, бо лічба месцаў абмежаваная. Лепш за два дні да выезду.

Бывае, што ў дзень ад’езду няма свабодных месц. Аўтобусы розных транспартных прадпрыемстваў адыходзяць з Беластоку ад аўтавакзала і вакзала Biacomex. Па маршруце Беласток – Гародня ходзіць таксама цягнік. Гадзіны адпраўлення на сайтах польскай и беларускай чыгункі.

Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя