Як далучыцца да падрыхтоўкі Дня Волі ў Гародні
Падрыхтоўка да Дня Волі ў Гародні. Свята плануюць адзначыць у Каложскім парку 21 сакавіка. Гэты парк уваходзіць у спіс дазволеных месцаў, дзе можна ладзіць гарадскія мерапрыемствы.
Дзень выбралі выходны, з такім разлікам, каб усе ахвотныя маглі ўзяць удзел у абодвух святкаваннях: у Гародні 21 сакавіка і ў Менску 22-га. Сёлета свята плануюць у выглядзе інтэрактыўнага фестывалю.
Акрамя таго, кожны ўдзельнік Дня Волі ў Гародні атрымае “пашпарт грамадзяніна БНР”, асабліва актыўныя — “візу гарадзенца” у гэты пашпарт. Склад музыкаў і тэматыка пляцовак яшчэ вызначаюцца.
Чарговая арганізацыйная сустрэча плануецца 11 лютага ў 18.30 у Цэнтры гарадскога жыцця. На яе запрашаюць усіх ахвотных. Дзеля свята трэба сабраць каля 15-ці тысяч рублёў.