Як дзялілі савецкае войска
Такімі ж восеньскімі днямі прадстаўнікі былых савецкіх рэспублік 27 гадоў таму дзялілі савецкае войска. Як гэта адбывалася, распавядае былы дэпутат Вярхоўнага савета ХІІ склікання Алег Трусаў.
– Сабралася нас у вялікай зале – там генералы, палкоўнікі, і прыехаў апошні кіраўнік савецкага войска маршал Шапашнікаў. Савецкага Саюза не было, а войска савецкае засталося. Я падымаюся і кажу, што прадстаўнік Беларусі. «А якое ў вас званне?» – «Старшы лейтэнант запасу», – адказваю. А ў зале генералы за мной сядзяць. Пасля зноў пытанне: «Вы ўвогуле што тут прадстаўляеце?» Я кажу: “Прадстаўляю Рэспубліку Беларусь. А Вы, таварыш маршал, якую краіну прадстаўляеце?”
У выніку падзелу савецкага войска Беларусь атрымала шмат адзінак найноўшай на той час вайсковай тэхнікі, якой потым паспяхова гандлявала на сусветным рынку ўзбраенняў.
Максім Каўняровіч, Беларуска Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара