Як дзяржтэлебачанне цэнзуруе свае шоу?
Стваральнік крамы symbal.by Павел Белавус напісаў у Facebook пра тое, як пабываў у эфіры сталічнага тэлебачання.
– Спачатку замазалі, а потым парэзалі ці як я схадзіў на дзяржаўнае тб-шоу.
29 чэрвеня ў мяне быў выбар, якое запрашэнне прыняць: пайсці на ганаровы прыём Амбасады ЗША з нагоды Дня Незалежнасці ці на ток-шоў Егора Хрусталёва „Что происходит”, якое робіць Сталічнае тэлебачанне для РТР-Беларусь.
Вырашыў, паколькі не п’ю і не ем фаст-фуд, пайсці на ток-шоў. А зараз раскажу што з гэтага атрымалася.
Звычайна перадача выходзіць у прамым эфіры, але гэтым разам здымкі былі 29 чэрвеня, а эфір у „Дзень вышыванкі” 2 ліпеня. Тэму анансавалі пра моду на патрыятызм, вышыванкі, сімвалы і т.д.
Перад гэтым у госці да symbal.by прыйшла здымачная каманда зняць уступны сюжэт да перадачы. Файна пагаварылі з Дзмітрыем Баровічам , прыемныя ўражанні засталіся.
Гляджу ў нядзелю эфір, а ў сюжэце за мною тры замазаныя плямы, так схавалі вырабы з гербам „Пагоня” (торбы і цішоткі), бел-чырвона-белыя сцяжкі і нават украінскі сцяжок з трызубцам! Ну як так можна?
Гэта не ўсё, самое ток-шоў у выніку атрымалася сумным і не цікавым, бо ўсе самыя эмацыйныя моманты выразалі.
Выразалі спрэчку Янам Маерсам з Алегам Гайдукевичам, дзе Ян казаў, што не патрэбныя нам парады, бо краіна ў складанай эканамічнай сітуацыі, не да іх, а Гайдукевіч крычаў што трэба, а Маерс яшчэ грамчэй што не трэба.
Я расказаў што першыя „Дні вышыванкі” не так проста праходзілі, што на кожным куце назіралі за мерапрыемствам спецслужбоўцы, а падаткавікі прыйшлі цэлай брыгадай правяраць наяўнасць дакументаў у рамеснікаў і касавых апаратаў ды прабітых чэкаў у ІПэшнікаў. Уладзірмір Рамановіч асабліва добра гэта памятае.
Глеб Вайкуль і Дзянис Бурко гаварылі, што патрыятызм і фарміраванне нацыі павінны базавацца на беларускай мове, з гэтага ўсё пачынаецца, на што той жа Гайдукевіч крычаў што гаворыць па-расейску і не меншы патрыёт чым мы.
Усё гэта з эфіра па ТБ прыбралі.
Таму ў выніку атрымалася, што большую частку эфіру гавораць Алег Гайдукевіч, яго калега дэпутат Анатоль Хішчанка „пра блохераў” і Вадзім Дзевятоўскі чытае патрыятычны верш.
Зарэтушаваныя кадры з крамы глядзіце з 3.40, а маё адзінае выказванне з 30-й хвіліны:
А тут СТБ мае словы ў асобную публікацыю сабрала.