Як ездзіць на ровары зімой?



Аўтамабілісты рыхтуюць сваіх жалезных коней да экстрэмальных умоваў напярэдадні зімы. Большасць матацыклістаў і раварыстаў увогуле завяршаюць сезон. Некаторыя раварысты лічаць, што зімовае надвор’е – не перашкода для перасоўвання.

Удзельнік суполкі „Велагомель” Віталь Жук раіць аматарам ровараў, як карыстацца гэтым экалагічным транспартам у зімовы перыяд.

– Ёсць варыянт зашыпаваць колы, можна набыць шыпованую гуму і зашыпаваць самастойна. Непажадана выязджаць, калі моцны снегапад. Нічога не дапамагае, дворнікаў у раварыста няма. Калі моцны вецер і невялікі сняжок, гэта вельмі непрыемна, трэба цалкам закрываць твар. Каша снежная, калі мароз -15, і выпала шмат снегу, а машыны гэтую кашу раскаталі, то лепей туды не сувацца.

У Правілах дарожнага руху Беларусі не забараняецца карыстацца роварамі зімой. Аднак уводзіцца абмежаванне на перасоўванне падчас снегападу і галалёдзіцы.

Беларускае Радыё Рацыя