Як гарадзенцы праводзяць доўгія выхадныя?



У Беларусі доўгія выхадныя, жыхары краіны адпачываюць з 5 па 10 траўня. Такі даўгі адпачынак атрымаўся ў сувязі з пераносам працоўных дзён на 4 і 11 траўня, а на доўгія выхадныя прыпалі два святы: Радаўніца і дзяржаўнае свята 9 траўня – Дзень Перамогі.

Чым займаюцца ў доўгія выхадныя гарадзенцы, даведаўся журналіст нашага радыё:

– Для мяне  доўгія выхадныя – гэта магчымасць папрацаваць з нейкімі творчымі праектамі, на якія на працоўным тыдні не хапае часу. Можа пачытаю нейкую кніжку вялікую адкладзеную.

– Выхадных няма, працую па звыклым будзённым плане.

– Я нядаўна вярнулася з невялічкага падарожжа, таму ўсе выхадныя буду працаваць.

– Гэтыя выхадныя мы, хутчэй за ўсё, правядзём дома. Бо надвор’е дрэннае, фінансаў мала. Але мы не перажываем. Гэта добрая нагода выспацца, набрацца сіл, зрабіць усе хатнія справы, паглядзець любімае кіно.

– На жаль, у сувязі з фарматам маёй працы доўгія выхадныя я правяду ўласна на ёй. Неяк асабліва святаў я і не адчуваю. Але вечары збіраюся праводзіць са сваімі блізкімі, з сям’ёй і неяк адчуць атмасферу травеньскіх выхадных, шашлыкоў і цяпла.

Улады Гародні на час доўгіх выхадных ладзяць дзяржаўныя святы і мерапрыемствы кшталту парада перамогі ці фэста славянскіх адзінаборстваў, а вялікая колькасць жыхароў Гарадзеншчыны стараюцца ў гэты час з’ехаць за мяжу, пра што сведцаць вялізарныя коркі на памежных пераходах.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота БелТА