Як гуляюць у “Манаполію” па-віцебску



Віцяблянін Аляксандр Сівакоў стварыў настольную гульню “Манаполія–Віцебск” на ўзор сусветна вядомай “Манаполіі”. Гульцы могуць стаць уладальнікамі віцебскіх гарадскіх аб’ектаў, напрыклад, тэлевізійнага завода “Віцязь”, птушкафабрыкі “Ганна” або нават фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”. Валюта ў гульні таксама з мясцовым каларытам : на ёй размешчаны выявы віцебскіх помнікаў і архітэктурных славутасцяў.

Падобныя гульні, прысвечаныя таму ці іншаму гораду, існуюць у іншых краінах, але «Манаполія» па-віцебску – унікальная, кажа Аляксандр Сівакоў:

– Пагуляўшы ў класічную “Манаполію”, я прыдумаў стварыць гульню менавіта з віцебскімі лакацыямі. На гульнявым полі ёсць 28 віцебскіх прадпрыемстваў: гэта крама “Віцебскія прадукты”, мясакамбінат “Мяскавіт”, кавярня-бар “Брэвіс”, лядовы палац… Многія нават крыўдзіліся, чаму іхніх прадпрыемстваў няма на гульнявым полі. Але за гэтым не ўсочыш: гульня была прыдумана год таму, і за гэты час некаторыя прадпрыемствы ўжо паспелі знікнуць. Гульня прызначана і для гараджанаў, і для гасцей Віцебска. Нешта хацелася вартае для горада зрабіць!

Першы масавую гульню ў манаполію па-віцебску зладзіў у “Ноч музеяў” Арт-цэнтр Марка Шагала. “Манаполію –Віцебск” яшчэ можна набыць у музеі, але камплекты вось-вось стануць рарытэтнымі: іх выдадзена ўсяго 50 штук.

Ганна Ліпка, Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск

Фота аўтаркі