Як людзі пераносяць гарачыню?



Анамальная гарачыня, якая трымаецца ў Беларусі апошніх некалькі тыдняў, цяжка ўспрымаецца людзьмі. Пры магчымасці жыхары Бярозаўшчыны працуюць больш зраніцы і на схіле дня, калі спадае жара, кажуць людзі.

– Вельмі цяжка пераносім гарачыню. Жывем у кватры, але добра кватэра двухбаковая – можна скразнячок зрабіць. На працы кандыянераў няма. Працуем на паверсе, дзе адразу дах, зноў такі пры адчыненых вокнах, дзвярах, скразнякі. Скразнякі адпаведна таксама нясуць свае наступствы.

 – Дома сядзім.

 – Працуем на будоўлі – церпім.

 – Ваду халодную п’ем з Селіцкай крыніцы.

 – Сядзім дома пад вентылятарам.

 – Хаваемся ў цянёк. Калі няма цянька – хачу марозіва, і гэта мне дапамагае.

 

Як паведамілі ў прыёмным пакоі Бярозаўскай раённай бальніцы, пакуль не зафіксаваны выпадкі з сонечнымі ўдарамі, сардэчна–сасудзістыя захворванні таксама не павялічаны.

За некалькі апошніх сезонаў такой гарачыні, людзі навучыліся сябе засцерагаць, кажуць медыкі.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя