Як мага часцей пісаць да палітвязняў
Як мага часцей пісаць да палітвязняў, распавядаць ім пазітыўную інфармацыю і цікавыя навіны з паўсядзённага жыцця. Заклікае жонка берасцейскага палітзняволенага Віктара Панцялеева – Яўгенія Панцялеева.
„Найперш варта абменьвацца лістамі з тымі, хто зараз толькі ў чаканні суда ці перавода ў калонію”, – адзначыла яна:
– Пісаць трэба заўжды. Як кажуць, лепш зрабіць і шкадаваць, чым не зрабіць. У тыдзень у сярэднім 3-4 лісты, не лічачы майго мужа, я стараюся пісаць. Пісаць трэба, таму што гэта адзінае як мы можам падтрымаць цяпер гэтых людзей, якія трапілі ў такую складаную сітуацыю. Тым больш зараз, калі ў іх “апускаюцца рукі” і яны зусім страцілі надзею.
Як адзначыла Яўгенія Панцялеева, зараз значная частка лістоў проста не даходзіць да адрасатаў. Такім чынам на палітвязняў спрабуюць ціснуць у псіхалагічным плане.
Беларускае Радыё Рацыя