Як моцна крызіс ударыў па краінах СНД? (Інфаграфіка)



Крызіс не пашкадаваў эканоміку краін СНД. У Казахстане адбылася дэвальвацыя нацыянальнай валюты, у Беларусі хутка дэнамінацыя, піша „АИФ„.

Инфаграфика

Андрэй Суздальцаў, намдэкана факультэта сусветнай эканомікі і сусветнай палітыкі ВШЭ, каментуе дадзеныя статыстыкі:

Я б асцярожна ставіўся да дадзеных статыстычных службаў некаторых краін. Да прыкладу, Беларусь, якая нібыта з’яўляецца астраўком адноснага дабрабыту, жабрацкая. Там высокі ўзровень схаванага беспрацоўя, а беларусы масава з’язджаюць на заробкі ў тую ж Расею. Менавіта па міграцыі, дарэчы, я б судзіў аб узроўні жыцця ў той ці іншай краіне. З Азербайджана, дзе на паперы жывецца нядрэнна, таксама бягуць людзі. Калі казаць пра ўзровень жыцця, то на прасторах СНД Расея па гэтым паказчыку – безумоўны лідар. За ёй ідзе Казахстан. У апошнія гады палепшылася сітуацыя ў Малдове, а вось ва Украіне, наадварот, рэзкае пагаршэнне.”