Як наладзіць адносіны бізнеса з культурай?



“Талакой і грамадой: як наладзіць адносіны бізнесу з культурай?”- такую назву мела сустрэча ў Гародні, якая ладзілася кампаніяй “Будзьма беларусамі”.

k6

Арганізатары культурных, дабрачынных мерапрыемстваў ды прадстаўнікі бізнесу абмеркавалі сумесныя дзеянні. Якім чынам і пры якіх умовах бізнес дапамагае культуры, якія памылкі робяць абодва бакі пры аказанні дапамогі, якія плюсы і мінусы такіх дзеянняў – гэта толькі частка пытанняў, якія абмяркоўваліся падчас сустрэчы.

Кажа рэгіянальны каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі” Марыя Шарый:

– Я лічу, што Гародня такі дастаткова вялікі горад і самастойны ў якім вельмі добра прадстаўлены ўсе сферы, ёсць выдатныя прадстаўнікі бізнесу, культуры, сацыяльнай сферы. Могуць рабіць тут разам самі, натхняцца вялікім досведам.

Дырэктарка Гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга:

– Ведаеце, гэта вельмі цікавая пляцоўка, каб расказаць пра свой досвед, і самае галоўнае, каб даведацца, які досвед ёсць у людзей, што займаюцца культурнымі праектамі.

Арганізатар культурных праектаў Сяргей Фінскі:

– Такія мерапрыемствы канешне карысныя, яны патрэбныя. Нават калі мы размаўляем з тымі, каго ўжо часамі ведаем, як высвятляецца мы адкрываем нейкія новыя грані, у іх нейкія новыя формы, новыя праблемы, якія правакуюць на нейкія далейшыя кантакты.

Сустрэча адбывалася ў гарадзенскім “Клубе паспяховых бізнесменаў”. Прадстаўнікі “Дзіцячага хоспіса”, кампаніі “Мядовы шлях” ды культурныя дзеячы дамовіліся пра сумеснаую акцыю, якая адбудзецца на пачатку чэрвеня на Савецкай плошчы ў Гародні.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня