Як не стаць ахвярай кантрактнай сістэмы?



У Беларусі слова “кантракт” набыло вельмі негатыўны характар, паколькі наймальніку дадзены неабмежаваныя паўнамоцтвы, а працаўнік аказаўся бяспраўным. Але зараз можна ўпісваць норму, рэкамендаваную Федэрацыяй прафсаюзаў, у калектыўную дамову,  якая можа стаць для работніка ахоўнай граматаю, кажа прававы інспектар прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей :

malej8357

– На некаторых прадпрыемствах па рэкамендацыі Федэрацыі прафсаюзаў упісваюць такую норму: з работнікам, які працаваў цягам усяго тэрміну кантракта сумленна і не меў працоўных і дысцыплінарных парушэнняў, наймальнік павінен заключыць кантракт на 3 гады.

Калі такі запіс ёсць у калектыўнай дамове, тады работнік пры звальненні па заканчэнні кантракта можа быць адноўлены на працы праз суд. Уладзімір Малей раіць работнікам не проста падмахваць кантракт, а ўважліва яго прачытаць, каб ведаць магчымасці сваёй абароны. Пры адсутнасці такога запісу ў калектыўнай домове работнік застаецца зусім безабаронным.

Беларускае Радыё Рацыя