Як пабачыць свет за невялікі кошт?
Пра гэта, між іншым, можна даведацца на сустрэчах, якія арганізуе валанцёрская суполка Grodno travelers’ club.
“Асабліва пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму зацікаўленне Беларуссю штораз большае”, – кажа заснавальнік суполкі Яўген Юнцэвіч:
– Таксама на нашых сустрэчах ламаюцца ўсе стэрэатыпы, у людзей толькі станоўчыя водгукі. Людзі гасцінныя, дапамагаюць і раяць куды схадзіць, дзе заночыць. Многія едуць без грошай. Гэта адпачынак без асаблівага камфорту. Таму без парады мясцовых ніяк не атрымаецца.
Сустрэчы ладзяцца з восені. На думку Яўгена Юнцэвіча, калі пашырылася зона і тэрмін бязвізавага знаходжання замежнікаў, то зацікаўленне турызмам у горадзе над Нёманам будзе толькі павялічвацца.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя