Як падтрымаць палітвязняў?
Не толькі спосабам падтрымкі палітвязняў за кратамі, але таксама і ціскам на адміністрацыю ўстаноў, з’яўляецца ліставанне. Супрацоўнікі калоній ці СІЗА бачаць, што ніхто і ні пра каго не забываецца, грамадскасць сочыць за лёсам тых, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных справах.
Валанцёрка Ірына Прохарава пачала дасылаць лісты адразу ж пасля падзей 2020 года але найперш да тых людзей, каго ведала асабіста, распавяла суразмоўца:
– Параю ўсё ж такі напэўна, калі ёсць магчымасць напісаць, калі чалавек у СІЗА, яго павіншаваць, альбо тэлеграму даслаць, альбо нейкую бандэроль ці грашовы перавод, хоць самы маленькі. Лісты і паштоўкі не даходзяць, а пераводы могуць даходзіць. Лепш павіншаваць так. Ну калі чалавек у калоніі і іншых варыянтаў няма, то можна спрабаваць дасылаць паштоўкі.
Валанцёрка дадала, што апошнім часам стараецца дасылаць кароткія віншаванні ў выглядзе паштовак да дня нараджэння палітвязняў. Бо так хоць штосьці можа прайсці цэнзуру.
Беларускае Радыё Рацыя