Як падвысіць цікавасці да дзейнасці НДА ?
Медыяэксперт і журналіст “Нямецкай хвалі” ў Беларусі Паўлюк Быкоўскі выступіў на круглым стале ў Берасці. На мерапрыемства, якое мела назву “Узаемавыгадная супраца НДА і СМІ”, сабраліся два дзясяткі валанцёраў, кіраўнікоў праектаў, журналістаў і рэдактараў горада.
Асноўным пытаннем было тое, як праз СМІ зацікавіць аўдыторыю да дзейнасці ў НДА. Кажа Паўлюк Быкоўскі:
– Ёсць падзел на арганізацыі, якія лаяльныя і нелаяльныя ўладам. І я ведаю прыклады, калі людзі рабілі ўборку парка, а іх затрымлівалі за гэта. Што выглядае абсалютным дзікунствам. Але ўлады ўспрымалі іх дзейнасць як нейкую палітычную. А з другога боку, я ведаю шмат акцый, якія гучна паказваюцца ў медыях, але робяцца толькі для галачкі. Напрыклад, уборку ў Курапатах, якую ладзілі Федэрацыя прафсаюзаў, БРСМ і так далей, якія можа нават не ведалі, што там знаходзіцца.
Большасць сышлася на тым, што для падвышэння цікавасці да дзейнасці грамадскіх арганізацый, трэба рабіць адметныя і непаўторныя акцыі, мець сталы кантакт з канкрэтным журналістам. Карэспандэтам і фрылансерам ствараць кантэнт пра арганізацыю, на прыкладзе жыццяпісу аб яе шараговым валанцёры і іншымі інструментамі.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара