Як палітвязні адзначаюць навагоднія святы?



Для беларусаў Нараджэнне Хрыстова – адно з важнейшых рэлігійных свят. Да гэтага дня людзі рыхтуюцца найперш духоўна. Але не забываюць і пра святочны стол. За Божым Нараджэннем неўзабаве Новы год, як таксама ў Беларусі адзначаецца.

За кратамі зняволеныя стараюцца адзначыць гэтыя святы як могуць. Але палітзняволеным і святкаванне абмежавана, успамінае былы палітвязень Андрэй:

– У коле сяброў выпілі гарбаты, павіншавалі адзін аднаго. У той момант палітычных не пускалі ў царкву. Хацелі ў царкву схадзіць, але тады было нельга. На Новы год гатавалі торцікі, загадзя набывалі каржы, даволі смачна атрымлівалася. Мы размеркавалі, калі была атаварка, хтосьці набыў каржы, хтосьці набыў згушчанае малако, тварог, шакаладкі, масла.

Палітзняволеным нельга таксама было глядзець па тэлевізару віншаванні. Трэба аддаць належнае вязням, якім не замінае цяжкая няволя заставацца людзьмі.

Не забывайце пісаць ім пісьмы, нават калі не атрымліваеце адказы, кажа Андрэй.

Беларускае Радыё Рацыя