Як павялічыць долю беларускага кантэнту ў нацыянальных СМІ?
Ці варта імкнуцца павялічыць долю беларускага кантэнту ў нацыянальных сродках масавай інфармацыі і, калі так, то як гэта зрабіць? Па гэтых пытаннях айчынныя журналісты і медыя-вытворцы спрачаліся на канферэнцыі, што прайшла ў Менску ў “Прэс-клубе”.
Гаворыць журналіст тэлеканала “Белсат” Алесь Залеўскі.
– На жаль, сёння няма падстаў казаць пра існаванне нейкай адзінай прасторы, якую можна было б назваць беларускімі СМІ. Гэта размежаванне на дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ, беларускія і тыя, што вымушаныя працаваць за мяжой. І ў гэтых плынях сітуацыя вельмі розная. Ёсць такія СМІ, як Беларускае Радыё Рацыя, «Белсат», «Еўрарадыё», дзе стварэнне нацыянальнага кантэнту – гэта першы інфармацыйны прыярытэт.
Пляцоўка “Прэс-клуба Беларусь” заўсёды адкрытая для ўсіх меркаванняў. Аднак чамусьці ніхто з запрошаных на дыскусію прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ на яе не з’явіўся.
Максім Каўняровіч, Беларускае радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара