Як пераследуюць беларусаў за антываенную пазіцыю?
15 гадоў таму
У Беларусі налічваецца 13 асуджаных за дыверсіі на чыгунцы агулам на 199,5 гадоў няволі.
За перадачу фота і відэа расейскай ваеннай тэхнікі ў СМІ асуджаныя не менш за 35 асобаў, за намер ваяваць на баку Украіны асуджаныя 13 чалавек. Не меней за 26 асобаў зазналі пераслед за публічнае асуджэнне расейскай агрэсіі, данаты беларускім добраахвотнікам і падтрымку Украіны. У Беларусі да гэтага часу пераследуюць за адкрытую падтрымку Украіны і падвяргаюць адміністрацыйнаму арышту.
Агулам за праяву антываеннай пазіцыі затрымлівалі не меней за 1630 беларусаў і беларусак. З іх 79 асобаў асуджаны паводле крымінальных справаў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў.