Як пінчукі адзначаць Новы год
Ужо праз лічаныя гадзіны сустрэнем Новы 2021 год. Напярэдадні святаў медыкі заклікалі грамадзян адзначыць навагоднія выходныя ў вузкім коле сваякоў у мэтах засцярогі ад каронавіруснай інфекцыі.
Як ва ўмовах пандэміі плануюць сустрэць Новы год жыхары Пінска, пацікавіўся наш карэспандэнт:
– Ніякіх асабліва планаў, дома буду з роднымі.
– Мы заўжды дома сустракаем, у нас вялікая сям’я. Збіраемся пастаянна дома. Прыходзім адзін да аднаго ў госці.Так і ў гэтым годзе.
– З сям’ёй Новы год, натуральна. Мерапрыемствы зараз наведваць сабе даражэй, не зусім рэнтабельна ў плане здароўя.
– Ніякіх масавых мерапрыемстваў, толькі ў коле сям’і адзначыць, ды і ўсё.
– З роднымі і блізкімі пасядзець, ды і ўсё.
Тое, што беларусы збіраюцца сустракаць 2021 год у хатніх умовах, пацвярджае і інфармацыя Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Сёлета ў краіне на 80% упаў попыт на правядзенне навагодніх вечароў у месцах грамадскага харчавання.
Беларускае Радыё Рацыя