Як прывабіць у Беларусь турыстаў?



“Калі ўлады вырашылі сказаць турыстам “а”, то проста неабходна, каб затым сказалі і “б”, – кажа эксперт у вобласці турызма Лілія Кобзік.

Лілія Кобзік

Днямі намеснік міністра спорта і турызма Міхаіл Партной распавёў пра праект бязвізавага ўезда ў Беларусь для замежных краін з 80 краін свету. Па яго словах, праект знаходзіцца ў Савеце міністраў, дзе разглядаецца магчымасць бязвізавага ўезду для грамадзян краін, з якімі няма праблем у пытанні міграцыйнай палітыкі. Пакуль размова ідзе толькі пра замежных турыстаў, якія прылятаюць у краіну праз аэрапорт “Мінск”. Без візы яны змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі на працягу 5 сутак.

Лілія Кобзік: Візы могуць адмяніць ужо да канца гэтага году, хаця тут ніхто не сто адсоткаў спрагназаваць не можа. Хаця не так даўно Міністэрства замежных спраў паведаміла, што колькасць краін удакладняецца, але дакумент знаходзіцца на фінальнай стадыі.

РР: Добры піяр-ход для паляпшэння іміджу турыстычнай Беларусі?

Лілія Кобзік: Безумоўна. Краіна ўзгадваецца ў вельмі пазітыўным кантэксце, Беларусь адкрываецца. Праўды, што за гэтым стаіць – іншае пытанне. Хацелася б, каб гэта быў суцэльны план, стратэгія. Бо, калі ў турызме кажаш “а”, то проста неабодна казаць і “б”.  Трэба мець падрыхтаваны турыстычны прадукт, інфраструктуру, сервіс, гасціннасць краіны. Тут вельмі шмат работы. Але як піяр-акцыя адмена візаў – удалы крок. І ён неабходны краіне, бо турызм жыве на піяры. Мы ж ведаем, што можа быць нейкі шыкоўны турыстычны накірунак, але некалькі падзей могуць так забрудзіць яго імідж, што турыст туды ніколі больш не паедзе. Таму адмена візаў – добра, але павінна быць і спрыяльная для турыстаў атмасфера наўкол краіны і нацыі.

РР: Што можа сёння прапанаваць беларускі турызм замежнікам?

Лілія Кобзік: Вось тут насамрэч шэраг пытанняў. Як мы падрыхтаваныя? Што ў нас з маршрутамі?  З цэнамі? Якімі беларусы бачаць самі сябе? Ці можам паказаць замежнікам сваю нацыянальную каларытнасць і адментнасць? Бо людзі едуць у іншыя краіны, каб адчуць нешта іншае. Таму хацелася б, каб візы адмянілі не таму, што ў Беларусь стала менш ехаць расейскіх турыстаў.  Хацелася б, каб краіна нарэшце прыслухалася да турбізнеса, які яшчэ і раней казаў, што зарабляць краіна можа не толькі на экспарце нафтапрадуктаў, але і на экспаруце паслег. На экспарце таго, што нікуды ніколі не знікае.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя