Як ратавацца ад спёкі?



1f4b307fb92a3f4006236ab91acf471e_temperatureПа прагнозах сіноптыкаў, анамальная спёка ў Беларусі будзе трымацца яшчэ тыдзень. Тэмпература будзе даходзіць да +35. Найбольш небяспекі яна нясе дзяцям і людзям сталага ўзросту, а таксама тым, хто мае хваробы сэрца. Такім людзям лекары раюць старацца заставацца ў хаце і не выходзіць на адкрытае сонца. Свае парады для ўсіх астатніх дае гарадзенскі ўрач-тэрапеўт:

Адкрытыя часткі цела ў спякоту закрываць лёгкім адзеннем. На галаве павінен быць капялюш, на целе – баваўнянае ўбранне або адзенне з лёну, з натуральнай тканіны. І для прафілактыкі сонечнага ўдару не знаходзіцца доўга, больш за паўгадзіны на санцапёку. І ўжываць дастаковую колькасць вадкасці – гэта можа быць простая або мініральная вада ці гарбата. Кава і газаваныя напоі кшталту „Кока-Колы” не падыходзяць.

Таксама лекар зазначыла, што трэба захоўваць вялікую асцярожнасць з прадуктамі харчавання, якія хутка псуюцца, каб пазбегнуць атручванняў.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота 3bmeteo.com