Як рэтрамабілі праехалі па цэнтры Менска
У суботу, 13 траўня, у Менску прайшоў чарговы Міжнародны фестываль рэтра і класічных аўтамабіляў „Рэтра-Менск-2017”, у якім прыняла ўдзел каля 1590 рэдкіх машын.
Сярод удзельнікаў рэтрафестывалю былі рарытэтныя Buick, Ford, Cadillac, Plymouth Prowler і іншыя. У гэтым годзе на фестывалі ў Менску свае рарытэтныя аўтамабілі прадставілі грамадзяне з дзевяці краін: Беларусі, Іспаніі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Расеі, Украіны, Фінляндыі і Эстоніі, паведамляе sputnik.by.
