Як спыніць цыганафобскі настрой у грамадстве?
Праваабаронцы з некалькіх гомельскіх арганізацый звяртаюцца да міністра інфармацыі Беларусі Ліліі Ананіч з просьбай спыніць цыганафобскія настроі ў дзяржаўных СМІ. Прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту Марыя Клімовіч зазначае, што за два гады маніторынгу прэсы – сітуацыя са знявагай цыганоў не палепшылася:
– У газетах час ад часу праскокваюць цыганафобскія выпады. Вось прыклад з газеты “Лоеўскі край” – артыкул “Крадзеж пад гіпнозам”: “Чарговы раз праблема крадзяжоў, здзяйсняемых асобамі цыганскай нацыянальнасці, не абышла бокам і наш раён…”. Прычым праводзіцца адзіны прыклад крадзяжу. Але гучыць такая думка, што ад цыганоў адныя беды. Мы ізноў звярнуліся да міністра інфармацыі і прывялі выпадкі антыцыганскіх выступаў.
У Гомельскай вобласці пражывае каля трох тысяч цыганоў. Многія з іх сутыкаюцца з праблемамі ў час працаўладкавання, альбо ў час узаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
Фота odsgomel.org