Як спыніць вайну сімвалаў?
На футбольным матчы Беларусь – Сан-Марына ў Менску затрымлівалі заўзятараў, у тым ліку і за сімволіку. У той жа час Symbal.by з’яўляецца партнёрам Беларускай федэрацыі футболу.
Прадстаўнік Symbal.by Павел Белавус прапануе рашэнне канфлікту праз стварэнне сукупнасці нацыянальнай сімволікі:
– Я бачу выхад з гэтай сітуацыі вельмі просты, прыняць закон, пастанаўленне, не ведаю, штосьці яшчэ, што будзе прызнаваць як бы сукупнасць нацыянальных сімвалаў Беларусі – сучасны дзяржаўны герб, і Пагоня, і бел-чырвона-белы сцяг, і чырвона-зялёны сцяг, і арнамент, і Калюмны, і Еўфрасіньеўскі крыж. Гэта будзе такая сукупнасць нацыянальных сімвалаў. Гэтыя нацыянальныя сімвалы проста будуць падзелены на гістарычныя і дзяржаўныя.
Як дадае Павел Белавус, за мяжой беларусы падтрымліваюць нацыянальную зборную як з нацыянальным, так і з дзяржаўным сцягам, і паміж заўзятарамі не ўзнікае ніякіх канфліктаў.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя