Як супрацоўнічаць са СМІ і дамаўляцца з уладамі
24 і 25 лістапада, у межах падрыхтоўкі да Форуму НДА Берасцейшчыны, у Берасці пройдзе 2 сустрэчы па тэмах як супрацоўнічаць са СМІ і як дамаўляцца з уладамі. Экспертамі выступяць Яся Каралевіч-Картэль, рэдактарка анлайн-часопіса CityDog.by, і Уладзімер Булаўскі, каардынатар ГКК Будзьма беларусамі і ўстановы “Віцебск для мяне”.
